У Варшаве (Польшча) прайшоў пяцідзённы трэнінг “Рэалізацыя магчымасцяў Факультатыўнага пратакола CEDAW як інструмента для абароны і прасоўвання правоў жанчын”. Навучанне праводзілася для прадстаўніц міжнароднай жаночай кааліцыі КАRАТ з Беларусі, Украіны, Малдовы, Кыргызстана, Грузіі ды Польшчы.
На трэнінгу былі зроблены прэзентацыі пра становішча жанчын у вышэйзгаданых краінах. У прыватнасці, прадстаўлены матэрыялы пра канкрэтныя выпадкі дыскрымінацыі. Беларускі паведамілі пра пагаршэнне пасля рэфармавання сістэмы аховы здароўя доступу да медыцынскіх паслуг сяльчанак у Чарнобыльскай зоне. Акрамя гэтага, з гендерных пазіцый прааналізавана заканадаўчая база дзяржаў, адкуль прыбылі ўдзельніцы.
Нашу краіну прадстаўлялі Святлана Дуброўская (Віцебск), Людміла Пеціна і Вольга Смалянка (Менск).