У сталіцы Польшчы прайшоў “Грамадскі тыдзень”, у межах якога адбыліся шматлікія імпрэзы, якія прапагандуюць дзейнасць некамерцыйных арганізацый, у тым ліку працу жаночых аб’яднанняў.
Галоўным мерапрыемствам стаў традыцыйны Агульнапольскі форум няўрадавых ініцыятыў. Сёлета ён ладзіўся ў пяты раз. На працягу двух дзён сотні грамадскіх актывістаў з усёй краіны абмяркоўвалі сучасны стан і стратэгію развіцця польскага “трэцяга сектара”. Прычым гаворка ішла не столькі пра дасягненні няўрадавых аcацыяцый, колькі аб праблемах і магчымасцях іх рашэння. Напрыклад, удзельнікі дыскутавалі пра пераадоленне нізкай грамадскай актыўнасці звычайных жыхароў, гаварылі аб шляхах самаарганізацыі мясцовых супольнасьцяў, абмяркоўвалі перспектывы ўзаемадзеяння НДА з цэнтральнымі ўладамі. На форуме няўрадавых ініцыятыў выступілі чальцы кабінета міністраў Польшчы і фракцый нацыянальнага парламента.
У імпрэзах “Грамадскага тыдня” ўдзельнічалі госці з Беларусі: актывісты недзяржаўных арганізацый і дзеячы культуры. У прыватнасці, на пасяджэннях Агульнапольскага форума няўрадавых ініцыятыў прысутнічаў прадстаўнік міжнароднай праграмы “Крок да роўнасці”.