Паважанага веку жыхар Нігерыі Мухамед Бел Абубакар па загадзе ўлад вымушаны тэрмінова развесціся практычна з усімі сваімі супружніцамі. А жонак у гэтага мусульманскага прапаведніка і лекара, вядомага ў роднай афрыканскай краіне, усяго... 86.
Шарыяцкі суд абяцаў пакараць яго за пралюбадзейства пажыццёвым турэмным зняволеннем або нават смяротным пакараннем, калі ён будзе працягваць пярэчыць рашэнню ўлад. Нялёгкі выбар трэба зрабіць Мухамеду – пакінуць сабе толькі чатырох сябровак, з кім ён правядзе рэшту дзён у каханні, вернасці і радасці. Менавіта такую максімальную колькасць жонак можа мець мужчына паводле ісламскіх законаў.
Шлюбаразводны працэс запатрабаваў і велізарных капіталаўкладанняў ад мужа і бацькі сям’і. Для падзелу велізарнай маёмасці адных толькі адвакатаў было нанята 86 – па адным на кожную жонку. Усіх сваіх 170 дзяцей, што жывуць з мамамі, якіх не выбраў прапаведнік, ён і далей будзе высакародна ўтрымоўваць і прыглядаць за імі. Гэта, несумнеўна, робіць гонар 84-гадоваму нігерыйцу. Ды і ўсе яго жонкі лічаць, што ён ідэальны муж.