Галоўная » 2008»Сентябрь»28 » Ты прыгожая, бо цяжарная. Апрані купальнік ды ідзі на стадыён!
Ты прыгожая, бо цяжарная. Апрані купальнік ды ідзі на стадыён!
17:54
Паніжэнне нараджальнасці прымушае шукаць новыя формы дэмаграфічнай прапаганды. Фатограф з Расіі Алег Давыдаў своеасабліва асвятліў тэму і дапамог закамплексаваным будучым мамам адчуць, што “жывоцік” упрыгожвае. Свой праект “Цяжарнасць як творчасць” ён рэалізаваў на стадыёне.
Некалькі дзесяткаў жанчын запоўнілі спартыўны аб’ект энергіяй весялосці і прыгажосці. Былі і групы падтрымкі – гэта супружнікі, бацькі, старэйшыя дзеці, сяброўкі. Як і любая пачынаючая фотамадэль, многія будучыя мамы крыху хваляваліся і саромеліся, але патрапіўшы ў такую асаблівую атмасферу, вырашыліся надзець купальнік і стаць часткай гэтага выдатнага фотарэкорда. Насамрэч, на стадыёне падчас гэтага дзейства было значна больш людзей, бо ў кожнай з гэтых мілых дам развіваецца новае чалавечае жыццё!