Невялікая цэнтральнаафрыканская краіна Руанда з’яўляецца адзінай у свеце дзяржавай, у якой у парламенце жанчыны пераважаюць над мужчынамі. На апошніх выбарах жаночы пол заваяваў 55 адсоткаў месцаў у агульнанацыянальным прадстаўнічым органе. Гэта больш, чым у парламентах Швецыі (47%), Кубы (43,2%) ці Нямеччыны (каля 32%). Такі вынік не стаў нечаканасцю. З пачатку дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя руандыйкі актыўна змагаюцца за свае правы, у тым ліку палітычныя. На дэмакратычных выбарах у кастрычніку 2003 года жанчыны занялі ў Палаце дэпутатаў 48,8% месцаў і ў Сенаце – 34,6%.
На ўзмацненне ролі жаночага полу ў руандыйскім грамадстве ўплываюць трагічныя вынікі міжпляменных сутыкненняў і этнічнага генацыду ў 1994 годзе, у выніку якога загінулі каля 800 тысяч чалавек, галоўным чынам мужчын.
Парламент рэспублікі – Часовая нацыянальная асамблея – мае два ўзроўні: Палату дэпутатаў (80 чальцоў) і Сенат (26 чальцоў). Паводле руандыйскага заканадаўству, за жанчынамі ў прадстаўнічым органе замацавана квота не менш за 30%.
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў польскай прэсы ды руандыйскіх сайтаў