Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 13:41

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Ноябрь » 17 » Шчасце для аўстралійскіх мужчын і жанчын: падабенства толькі ў адным
Шчасце для аўстралійскіх мужчын і жанчын: падабенства толькі ў адным
21:50
Аўстралійскія навукоўцы правялі даследаванне, у якім вызначалі “Спіс шчасця”. У ягоных межах вучоныя апыталі больш за 8,5 тысяч дарослых ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Усё зводзілася да пошуку адказаў на пытанне: што нас робіць шчаслівымі, калі мы адчуваем эмоцыі, якія называюцца шчасцем, што нам дае гэтае пачуццё?
Большасць удзельнікаў апытання паведамілі, што найбольшую прыемнасць ім дае адпачынак і рэляксацыя, а фізічныя практыкаванні ў рэйтынгу “шчаслівых заняткаў” апынуліся на самым апошнім месцы. Такім чынам, даследчыкі прыйшлі да высновы, што аўстралійцаў найбольш радуе не матэрыяльны дабрабыт, не дасягненне нейкіх значных асабістых ці агульнанацыянальных поспехаў, а забавы ды кантакт з іншымі людзьмі.
Як мужчыны, гэтак і жанчыны – 63% усіх рэспандэнтаў – сказалі, што іх найчасцей можа ашчаслівіць адпачынак і рэляксацыя. І на гэтым падабенства абодвух палоў заканчваюцца.
Больш, чым палове мужчынаў і толькі 39 адсоткам жанчын шчасце дае гойсанне па Сеціве ды магчымасць пагуляць on-line у Інтэрнет-гульні.
55% жанчынаў зазначылі, што любяць смачна паесці і праводзіць час са сваімі блізкімі. Сярод прадстаўнікоў г. зв. “моцнага полу” дадзеныя заняткі прыносяць задавальненне толькі 45% рэспандэнтаў. Жанчынам значна больш, чым мужчынам, падабаецца гуляць з хатнімі звяркамі, чытаць добрыя кніжкі альбо купляць падарункі.
Інтымная блізкасць часцей ашчасліўлівае 48% мужчынаў (сярод жанчын такі адказ далі 40%). Палепшыць настрой дзякуючы чарачцы ў сяброўскай кампаніі не супраць 38% мужчынаў і крыху больш за чвэрць апытаных жанчынаў (28%).
Даследчыкі звяртаюць увагу на той факт, што вынікі дадзенага апытання развейваюць некаторыя стэрэатыпы, напрыклад, той, што жанчынаў хлебам не кармі, а дай пахадзіць па крамах. Згодна з атрыманымі данымі, пакупкі прыносяць радасць толькі 30 адсоткам прадстаўніц г. зв. “прыгожага полу”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 806 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.