Псіхічныя захворванні былі названыя галоўнай прычынай самазабойстваў сярод тайбэйскіх мужчын за апошнія гады, тымчасам жанчыны развітваюцца з жыццём у асноўным з-за праблем у адносінах з супрацьлеглым полам.
За апошнія некалькі гадоў звыш 12000 тайбэйцаў добраахвотна пайшлі з жыцця.
26% мужчын-самагубцаў схілілі развітацца з гэтым светам псіхічныя захворванні. На другім месцы (23%) праблемы ў адносінах з супрацьлеглым полам. Яшчэ 17% суіцыдаў выкліканы неладамі ў сем’ях.
Сярод жанчын-самазабойц 39% пакончылі з сабой з-за праблем ў адносінах, 29% – з-за цяжкасцей у сем’і, 25% – з-за псіхічных хвароб.
Няўдачы ў асабістым жыцці сталі галоўнай прычынай суіцыдаў ва ўзроставай групе ад 15 да 24 гадоў. У катэгорыі ад 25 да 44 гадоў асноўная прычына паквітацца з жыццём – эканамічныя і сямейныя праблемы. А ў старэйшым узросце да адыходу з жыцця прымушаюць невылечныя хваробы і цярпенні.