Галоўная » 2008»Декабрь»31 » Сярэдні ўзрост першародзячых на Тайвані павысіўся да 28,5 гадоў
Сярэдні ўзрост першародзячых на Тайвані павысіўся да 28,5 гадоў
20:33
Сярэдні ўзрост першародзячых тайваньскіх мам павялічыўся ў 2007 годзе да 28,5 гадоў. Для параўнання: дзесяцігоддзе назад ён складаў 26 гадоў і 4 месяцы.
Узровень нараджальнасці на востраве працягвае зніжацца. У 2007 годзе на свет з’явіліся 203711 немаўлятаў, на 37% менш, чым у 1997 годзе і на 1% меней, чым у 2006.
Каля 53% нованароджаных сталі першымі дзецьмі ў сям’і, 36,5% – другімі, каля 11% – трэцімі і больш.
21800 дзетак, народжаных летась, сталі трэцімі і больш дзецьмі ў сям’і. Гэтая лічба менш на 9%, чым новых малышоў у шматдзетных сем’ях у 1997 годзе.
Узровень нараджальнасці на Тайвані склаў у 2007 годзе 1,1, што нашмат менш сярэдняга глабальнага паказчыка ў 2,6.