Галоўная » 2009»Февраль»2 » Лаўрэатам прэміі імя Улафа Пальме стаў лекар, якія выратоўвае згвалтаваных
Лаўрэатам прэміі імя Улафа Пальме стаў лекар, якія выратоўвае згвалтаваных
21:31
30 студзеня падчас ўрачыстай цырымоніі ў шведскім парламенце лекар з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) Дэніс Муквеге атрымаў прэмію імя Улафа Пальме. Ён з’яўляецца стваральнікам і кіраўніком бальніцы для жанчын, якія сталі ахвярамі згвалтаванняў. Сексуальнае насілле шырока распаўсюджана ў ДРК, дзе шмат гадоў працягваецца грамадзянская вайна. Доктар Муквеге сказаў у інтэрв’ю радыё “Швецыя”: “Я веру ў перамены. Трэба проста разумець, што адбываецца ў гэтай частцы свету. І я думаю, што калі міжнародная супольнасць усвядоміць, што насамрэч адбываецца, дык і перамены будуць і бойня скончыцца. Бо найвялікшая праблема – гэта вайна, якой карыстаюцца ў эканамічных інтарэсах. І я спадзяюся, што калі яна закончыцца, сітуацыя адразу зменіцца”. Прэмія імя Улафа Пальме была заснаваная ў 1987 годзе ў гонар былога прэм’ер-міністра Швецыі, які быў забіты годам раней. Калі магчыма, яна ўручаецца ў дзень нараджэння палітыка – 30 студзеня. Сума прэміі складае 75 тысяч амерыканскіх долараў.