Паводле апошніх дадзеных Еўрапейскай камісіі, у Чэхіі знаходзіцца пад апекай прыватных нянечак ці наведвае яслі менш за 3% дзяцей, якія не дасягнулі трохгадовага ўзросту. Гэта самы нізкі паказчык сярод дзяржаў Еўрапейскага Саюза. Некаторыя спецыялісты па дадзенай праблематыцы сцвярджаюць, што ён не перавышае і 1%. Зніжэнне колькасці ясляў, якое адбывалася цягам апошніх 15 гадоў, склала 94%. Па ўсёй краіне іх засталося каля 30. Частка малых, дзякуючы дзеячаму выключэнню, наведвае малодшыя групы дзіцячых садкоў. Паслугамі ясляў могуць карыстацца толькі эканамічна моцныя сем’і, бо штомесячная аплата складае ад 2 да 5 тысяч крон (прыкладна ад 70 да 180 €). У выпадку, калі малое наведвае яслі больш за 5 дзён за месяц, яго маці пазбаўляецца дапамогі па нагляду за дзіцем.