У некалькіх польскіх гарадах (на здымках – Гданьск, Паморскае ваяводства) адбылася юбілейная – дзесятая па ліку – “Маніфа”. Сёлета яна прайшла пад дэвізам “Любы ўрад падмануць рад” (“Każda ekipa – ta sama lipa”). Адна з арганізатарак агульнапольскай маніфестацыі Эльжбета Карольчык з грамадскага аб’яднання “Пагадненне жанчын 8 Сакавіка” (“Porozumienie Kobiet 8 Marca”) сказала, што сёлета ўдзельнікі маршу прадстаўлялі 10 патрабаванняў, у тым ліку тыя, якія тычыліся барацьбы з гвалтам, паляпшэння сітуацыі жанчын на рынку працы, а таксама права маці на бясплатную анестэзію падчас родаў. Ініцыятары акцыі падкрэслілі, што гэта паўтарэнне лозунгаў апошніх дзесяці гадоў. Патрабаванні, што агучвалі феміністкі на ранейшых “Маніфах”, дагэтуль не выкананыя. Аднак Эльжбета Карольчык выказала спадзяванне, што ўрад Дональда Туска не застанецца абыякавым да правоў жанчын.