Усё большая частка мужчынскага насельніцтва Тайваня, якая была звольнена ў выніку эканамічнага крызісу, гатовая да пошуку занятку ў традыцыйна жаночых сектарах рынку працы.
Старшыня тайчжунскай Асацыяцыі па аказанні паслуг дома Хуан Гу-та адзначыў, што рост попыту на хатні абслугоўваючы персанал прыцягвае ўсё большую колькасць мужчын. Яны звяртаюцца, каб прайсці спецыяльнае навучанне з мэтай пошуку працы ў гэтай сферы.
Хуан падкрэсліў, што колькасць мужчын на курсах падрыхтоўкі ў межах асацыяцыі ўжо дасягнула 20% ад агульнай лічбы ўдзельнікаў. Паводле слоў Хуана Гу-та, сярод наведвальнікаў заняткаў ёсць маладыя людзі з высокім узроўнем адукацыі. На курсах праходзяць навучанне і прадстаўнікі тэхналагічнага сектара Тайваня, якія трапілі пад леташнія скарачэнні і дагэтуль не знайшлі новае месца працы.
Хуан лічыць перспектыўным рынак хатніх паслуг. Ён заклікаў працуючых на ім мужчын прыкладаць больш намаганняў, каб пераадолець грамадскія стэрэатыпы пра ягоную “жаночую” прыналежнасць.