Прымушэнне непаўналетніх да палавых зносін з боку сваіх равеснікаў – звычайная справа сярод юных шведаў. Такую выснову зрабілі ў даследаванні навукоўцы Лундскага універсітэта (губерня Сконе, Швецыя).
Як адзначыла псіхолаг з Лундскага універсітэта Гісела Прыбе, звычайна ўвага скацэнтравана на дарослых сексуальных злачынцах, таму навукоўцы вырашылі, што важна даследаваць становішча з палавым гвалтам у асяроддзі падлеткаў, бо 40 адсоткаў сексуальных злачынстваў здзяйсняюць непаўналетнія.
На думку вучонай, магчыма, што ліберальныя падыходы ў палавой сферы прыводзяць да таго, што моладзь не гатова супрацьстаяць настойлівым патрабаванням заняцца сексам.
Ахвярамі прымушэння да палавых адносінаў з’яўляюцца 2/3 шведскіх гімназістак і траціна гімназістаў, але толькі нешматлікія ахвяры паведамляюць пра гэта бацькам, настаўнікам ці паліцыянтам.