60-гадовая жыхарка штата Паўночная Караліна (ЗША) атрымае 9 мільёнаў долараў кампенсацыі ад малодшай на 11 гадоў палюбоўніцы мужа. Жанчына запатрабавала кампенсацыю за тое, што яе саперніца разбіла сям’ю з 33-гадовым стажам.
Сінція Шэкельфорд выкарыстала факт, што Паўночная Караліна з’яўляецца адным з васьмі амерыканскіх штатаў, якія дазваляюць пакінутым мужу ці жонцы звярнуцца ў суд з позвай на асобу, якая разбіла сям’ю. Феміда вырашыла, што Сінціі Шэкельфорд павінны быць выплачаны 9 мільёнаў долараў у якасці кампенсацыі за разбітую сямейную пару і маральны ўрон.
– Я хачу сказаць усім жанчынам, якія хочуць адабраць чужога мужа, каб не разбівалі сем’яў, – заявіла Шэкельфорд тэлевізіі ABC.
Штогод суды ў Паўночнай Караліне разглядаюць некалькі сотняў падобных справаў.
– Дзеля таго, каб выйграць працэс, трэба даказаць, што перад тым, як з’явілася каханка, пара была ідэальнай, – сказаў адвакат Марк Вільямс. Нью-йоркская палюбоўніца заявіла, што падала скаргу на рашэнне суда.