Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 13:15

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Декабрь » 17 » “Amnesty International”: палова таджычак адчувае гвалт
“Amnesty International”: палова таджычак адчувае гвалт
08:46
Па дадзеных міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Amnesty International”, да 50 працэнтаў жанчын у Таджыкістане падвяргаюцца фізічнаму, псіхалагічнаму або сексуальнаму гвалту з боку мужа ці яго сваякоў. Аднак, як паведамляе гэтая НДА, таджыкскія ўлады нічога не робяць у сувязі з гэтым, лічачы выпадкі жорсткага абыходжання ўнутрысямейнымі справамі.
Супрацоўніца "Amnesty International”, спецыялістка па Таджыкістану Андрэа Страсер-Каманьі распавядала, што да жанчын адносяцца як да прыслугі або прыватнай ўласнасці сям’і. У адмысловай заяве на гэты конт яна адзначыла, што "гвалт і прыніжэнне” штурхае многіх таджычак на самазабойства.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала ўлады краіны прыняць меры для барацьбы з праблемай жорсткага абыходжання з прадстаўніцамі жаночага полу. "Amnesty International” прапанавала ўвесці эфектыўнае сямейнае заканадаўства і заснаваць службы дапамогі жанчынам. Праваабаронцы таксама лічаць неабходным зладзіць агульнанацыянальную інфармацыйную кампанію, каб павысіць усведамленне грамадскасцю незаконнасці незарэгістраваных, палігамных і ранніх шлюбаў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 718 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.