Галоўная » 2010»Август»24 » Былы прэзідэнт Ізраіля будзе асуджаны за сексуальныя дамаганні?
Былы прэзідэнт Ізраіля будзе асуджаны за сексуальныя дамаганні?
09:14
Пракуратура перадала ў суд заключэнні па крымінальнай справе колішняга прэзідэнта Машэ Кацава (на здымку ўверсе). У дакуменце гаворыцца, што былы ізраільскі кіраўнік бачыў у падначаленых яму маладых жанчын аб’ект сексуальных жаданняў і ў гэтых мэтах выкарыстаў сваё службовае становішча. У абвінаваўчым заключэнні, якое зараз дазволена публікаваць, сцвярджаецца, што ў суд з’явіліся 7 пацярпелых жанчын, але ніводная з іх не рашылася падаць скаргу, баючыся за свой лёс. У мінулым яны перажылі дамаганні ці згвалтаванні з боку былога ізраільскага палітыка. Адна з ахвяраў (на здымку ўнізе) некалькі гадоў назад распавяла, як прэзідэнт патрабаваў сексуальнай блізкасці, "прасіў, каб я нічога не насіла пад спадніцай, каб я хадзіла без трусоў” і дакраналася да яго полавага органа.
Секс паміж начальнікам і сакратаркай у Ізраілі – рэч такая ж натуральная, як ранішні душ або чытанне газеты. "Дзесяцігоддзямі ўсім было вядома, што вышэйшыя ваенныя і дзяржаўныя чыны лічылі ўступленне ў інтымныя адносіны са сваімі падначаленымі-жанчынамі чымсьці накшталт права, што прыходзіць да іх з пасадай. Яго прымалі, – лічыць журналістка Дзіна Крафт. – Грамадства, пабудаванае на свядомым імкненні праецыраваць імідж сілы, глядзела на гэта скрозь пальцы”. Больш за тое, пэўная мужчынская нястрыманасць лічылася вартасцю. Напрыклад, аповеды пра мужчынскія перамогі Машэ Даяна былі неад’емнай часткай яго вобраза, якім захапляліся ізраільцяне. Але з часоў Машэ Даяна шмат чаго змянілася. У Ізраілі нават быў прыняты закон, які вызначае крымінальную адказнасць за сексуальныя дамаганні на працоўным месцы (дарэчы, яго актыўнай прыхільніцай была Яэль Даян, дачка знакамітага военачальніка).