Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 30.12.2024, 20:23

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Сентябрь » 27 » Французскі закон пра забарону закрываць твар: незавершаная гісторыя
Французскі закон пра забарону закрываць твар: незавершаная гісторыя
08:34
Францыя неўзабаве можа стаць першай краінай Еўрапейскага Саюза, дзе ва ўсіх грамадскіх месцах забароняць насіць бурку, паранджу, чадру і нікаб, – мусульманскае жаночае адзенне, якое закрывае твар.
Гледзячы на Парыж, некаторыя іншыя заходнееўрапейскія дзяржавы задумоўваюцца, ці не варта ўзяць за прыклад французскі вопыт…
А як самі французы прыйшлі да такога юрыдычнага рашэння?
У чэрвені 2009 года з ініцыятывай забароны паранджы выступіў дэпутат ад кампартыі Андрэ Жэрэн, былы мэр аднаго з прыгарадаў Ліёна. У парламенце была створана спецыяльная камісія па вывучэнні праблемы.
Тады ж кіраўнік Францыі Нікаля Сарказі выступіў з заявай аб тым, што "паранджы не месца” ў Францыі. Паводле меркаванняў прэзідэнта, адзенне, якое закрывае твар, з’яўляецца сімвалам прыніжэння жанчыны, што супярэчыць прынцыпам гендернай роўнасці.
Спрэчкі ў парламенце і грамадстве ішлі аб тым, ці забараняць паранджу ў заканадаўчым парадку. Прыхільнікі гэтай ініцыятывы (а іх большасць) тлумачылі необходнасць такога кроку меркаваннямі бяспекі і барацьбой з праявамі зневажання чалавечай годнасці. Іх апаненты папярэджвалі, што з прычыны такой заканадаўчай навацыі светапоглядная прорва паміж мусульманамі і рэштай французскага грамадства толькі паглыбіцца.
30 сакавіка 2010 года дзяржрада Францыі (найвышэйшы орган адміністрацыйнага правасуддзя) выступіла супраць поўнага адмаўлення ад паранджы і прапанавала не дазваляць закрываць твар толькі ў дзяржаўных установах, транспарце і крамах.
21 красавіка Сарказі выказаўся за заканадаўчую забарону закрываць твар прадметамі адзення.
11 траўня Нацыянальны сход прыняў рэзалюцыю з асуджэннем практыкі нашэння такіх рэчаў. Аднак гэты дакумент не меў юрыдычнай сілы.
Праз два месяцы, 13 ліпеня, закон аб забароне нашэння паранджы ў грамадскіх месцах быў прыняты ніжняй палатай парламента – Нацыянальным сходам. 335 дэпутатаў прагаласавалі "за”, адзін – "супраць”.
14 верасня законапраект быў падтрыманы ў верхняй палаце парламента – Сенаце. "За” выказаліся 246 чалавек. Адна асоба галасавала "супраць”.
Канчатковае ўступленне закону ў сілу зараз залежыць ад пазіцыі Канстытуцыйнай рады, якая вынесе свой вердыкт цягам месяца.
Варта адзначыць, што тэкст законапраекта не ўтрымлівае прамога згадвання буркі, паранджы, чадры або нікаба. Там таксама нічога няма пра мусульман ці жанчын.
Законам забараняецца "закрываць твар ва ўсіх грамадскіх месцах”. Гаворка ідзе аб дзяржаўных і грамадскіх установах (адміністрацыйных будынках, школах, бальніцах), а таксама аб месцах, адкрытых для публікі (крамах, транспарце, парках, кавярнях і рэстаранах). Тым, хто не падпарадкуецца, пагражае штраф у 150 еўра. Гэтая санкцыя ўступіць у дзеянне толькі наступнай вясной. Перад гэтым цягам некалькіх месяцаў урад намераны праводзіць шырокую грамадскую кампанію па тлумачэнні закону.
Акрамя згаданай санкцыі, закон прадугледжвае меры ўздзеяння ў дачыненні да мужоў, якія загадваюць сваім жонкам насіць адзенне, што закрывае твар. Падобны прымус будзе карацца адным годам вязніцы і штрафам у 30 тысяч еўра.
Прававеды адзначаюць, што на шляху да поўнай забароны нашэння паранджы ў Францыі яшчэ могуць паўстаць сур’ёзныя перашкоды. Па-першае, закон можа быць прызнаны неканстытуцыйным па рашэнні Канстытуцыйнай рады. Па-другое, рэалізацыя гэтага акта можа стаць падставай падаваць позвы на Францыю ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.
Тымчасам, як паведаміла Міжнароднае французскае радыё, 23 верасня Нікаля Сарказі прыняў галоўных прадстаўнікоў мусульманскай абшчыны. Яны запэўнілі прэзідэнта, што закон, які забараняе нашэнне паранджы, будзе выконвацца.
Французская ісламская супольнасьць налічвае пяць мільёнаў чалавек. Яна адна з самых вялікіх у Заходняй Еўропе. Але толькі каля 2000 мясцовых мусульманак носяць буркі, паранджу, чадру ці нікаб. Значная частка з іх – францужанкі, якія перайшлі ў іслам.
 
Юрый Сцяпанаў
Категория: Навіны | Просмотров: 709 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.