Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 05:43

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Июль » 26 » International AIDS Conference: ВІЧ/СНІД праз прызму жаночага пытання
International AIDS Conference: ВІЧ/СНІД праз прызму жаночага пытання
09:24
18 – 23 ліпеня ў Вене (Аўстрыя) праходзіла XVIII Міжнародная канферэнцыя па СНІД. Гэты форум адбываўся пад лозунгам "Правы чалавека: тут і зараз” і разглядаў розныя аспекты праблемы.
У прыватнасці, удзельнікі канферэнцыі актыўна абмяркоўвалі, як прыцягнуць ВІЧ-інфіцыраваных жанчын да прыняцця рашэнняў, што закранаюць іх будучыню. Гэтае пытанне на парадак дня паставілі Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын (UNIFEM) і аб’яднанне жанчын, якія жывуць з ВІЧ.
Па выніках канферэнцыі была прынята Венская дэкларацыя. У ёй гучыць заклік да больш рацыянальнай і навукова абгрунтаванай палітыкі ў галіне наркотыкаў і ўзмацнення прафілактыкі ВІЧ сярод наркаспажыўцоў.
Сярод найважнейшых падпісантаў Венскай дэкларацыі была афіцыйная грузінская дэлегацыя (на верхнім левым здымку пасля тэксту), у складзе: Сандры Рулафс, першай ледзі краіны, Іраклія Гіаргабіяні, намесніка міністра працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, ды Георгія Цэрэтэлі, віцэ-спікера нацыянальнага парламента. Жонка Міхаіла Саакашвілі адзначыла, што "Грузія падтрымлівае навукова абгрунтаваную палітыку па абароне здароўя і бяспекі грамадства”.
Міжнародныя канферэнцыі па праблематыцы ВІЧ/СНІД ладзяцца раз на два гады. На іх сустракаюцца даследчыкі, выканаўцы і лідэры праграм, якія накіраваны на пераадоленне эпідэміі.
У сёлетнім мерапрыемстве ўзялі ўдзел звыш 19 тысяч чалавек, у тым ліку 14345 дэлегатаў з усяго свету.
 
Юрый Сцяпанаў. Здымкі ўзяты з www.aids2010.smugmug.com
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Навіны | Просмотров: 748 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.