Галоўная » 2010»Сентябрь»19 » Колішняя прэзідэнтка Чылі будзе адстойваць інтарэсы жанчын ва ўсім свеце
Колішняя прэзідэнтка Чылі будзе адстойваць інтарэсы жанчын ва ўсім свеце
08:33
Былая прэзідэнтка Чылі Мішэль Бачэлет прызначаная кіраўнічкай новай структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падраздзяленне будзе адказваць за паляпшэнне становішча жанчын. Рашэнне пра стварэнне гэтага органа прыняла Генеральная Асамблея 2 ліпеня гэтага года. Абвяшчаючы аб прызначэнні Мішэль Бачэлет, кіраўнік ААН Пан Гі Мун сказаў, што робіць гэта з пачуццём асаблівага задавальнення: "Займаючы пасаду амаль чатыры гады таму, я быў поўны рашучасці аб’яднаць чатыры падраздзяленні, якія займаюцца жаночым пытаннем, у адзіную магутную, дынамічную і эфектыўную структуру, якая будзе прасоўваць інтарэсы жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце. Спадарыня Бачэлет валодае якасцямі сусветнай лідэркі, тонкім палітычным чуццём і выдатнай здольнасцю дабівацца кансенсусу. Яна здолее знайсці агульныя кропкі судакранання паміж установамі ААН і яе партнёрамі і ў дзяржаўным, і ў прыватным сектарах”. Новая структура, якая называецца "ААН – жанчыны”, павінна запрацаваць напоўніцу да 1 студзеня 2011 года.