
24 ліпеня ў шэрагу краін свету прайшлі праваабарончыя акцыі ў падтрымку 43-гадовай Сакіне Махамадзі Аштыяні, якую ў Іране асудзілі на смяротнае пакаранне за здраду мужу. 
Мітынгі былі арганізаваныя ў 32 дзяржавах, у прыватнасці ў Бразіліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Грузіі, Нямеччыне, Італіі і Швецыі. 
Пастанову, паводле якой Аштыяні павінна быць забітая на смерць камянямі, рэзка раскрытыкавалі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Неўзабаве іранская Феміда пачне перагляд справы, аднак пакуль што прысуд застаецца ў сіле. 
Забіццё камянямі ("сангсар”) рэдка ўжываецца ў сучасным Іране, аднак прадугледжана ісламскім заканадаўствам (шарыятам). Як правіла, такі прысуд выносіцца асобам, абвінавачаным у шлюбнай здрадзе. Значна часцей "сангсар” ужываецца ў дачыненні да жанчын, чым да мужчын. 
Сакіне Махамадзі Аштыяні была прысуджаная да забіцця камянямі ў 2006 годзе.