Галоўная » 2012»Февраль»24 » На Тайвані сыны часцей, чым дочкі атрымліваюць у спадчыну маёмасць бацькоў
На Тайвані сыны часцей, чым дочкі атрымліваюць у спадчыну маёмасць бацькоў
09:55
Міністэрства фінансаў Кітайскай Рэспублікі агучыла даклад, паводле якога тайваньцы часцей адпісваюць сваю маёмасць сынам, чым дочкам. Нягледзячы на рост сацыяльнага статуса жанчын і іх эканамічную незалежнасць, старэйшае пакаленне па-ранейшаму прытрымліваецца традыцыйных поглядаў і аддае перавагу мужчынам. Паводле даследавання, гендэрная няроўнасць на Тайвані больш за ўсё праяўляецца ў пытаннях завяшчання і атрымання ў спадчыну маёмасці.
Шмат якія бацькі дораць нерухомасць дочкам у якасці пасагу, а астатнюю маёмасць пакідаюць сынам, распавёў юрыст, які дапамагаў многім багатым кліентам размяркоўваць маёмасць паміж дзецьмі. У выніку многія дочкі вымушаны адмаўляцца ад спадчыны. У 2009 фінансавым годзе 65% людзей, якія адмовіліся ад спадчыны, належалі да жаночага полу. Атрымліваецца, што 60% спадчынніц вымушаныя адмаўляцца ад свайго права на маёмасць, зрабіла выснову Міністэрства фінансаў. Гендэрная няроўнасць выяўляецца таксама ў падарунках, якія бацькі дораць дзецям перад смерцю. У 2010 годзе мужчыны склалі 60% ад агульнага ліку атрымальнікаў падарункаў. Па тайваньскаму заканадаўству, у выпадку смерці члена сям’і і адсутнасці завяшчання, першымі прэтэндэнтамі на атрыманне ў спадчыну яго маёмасці з’яўляюцца супружнік (супружніца) і дзеці.