Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 16:52

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Сентябрь » 5 » Наркамафія пераўтварае прыгажунь у кілераў
Наркамафія пераўтварае прыгажунь у кілераў
21:55
Як паведаміў сайт www.latindex.ru, ваенізаванае крыло картэля наркабарона Вісентэ Карылья Фуэнтэса, якое дзейнічае на мяжы Мексікі і ЗША, вярбуе маладых і прыгожых дзяўчат, каб выхоўваць з іх бязлітасных забойцаў. Пра гэта распавёў падчас допыту адзін з членаў злачыннай арганізацыі, схоплены паліцыяй. Адпаведнае відэа, запісанае супрацоўнікамі Федэральнага міністэрства грамадскай бяспекі, з’явілася ў Інтэрнеце.
Паводле слоў 27-гадовага Рахеліа Амайі, які называе сябе сябрам групоўкі "Лінія”, гаворка ідзе прыкладна пра 20 – 30 "прыгожых дзяўчын” ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. "Большая частка з іх – яшчэ падлеткі”, – адзначыў затрыманы, які абвінавачваецца разам з яшчэ трыма сваімі падзельнікамі ў забойстве двух паліцэйскіх.
Амайа сцвярджае, што гэтыя кілеры, якія звычайна перасоўваюцца ў суправаджэнні больш дасведчаных забойцаў-мужчын, "ужо выканалі некалькі заданняў”. Са слоў затрыманага, гэтыя "каманды” супрацьстаяць баевікам іншага наркакартэля, які змагаецца з бандытамі Фуэнтэса за кантроль над С’юдад-Хуарэсам (штат Чыуауа).
Раней гэты населены пункт быў вядомы як месца, дзе адбываліся серыйныя забойствы гараджанак, галоўным чынам дзяўчын ад 13 да 25 гадоў. Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя”, цягам 1993 – 2005 гадоў тут было забіта прыблізна 370 жанчын. Прынамсі траціна ахвяраў была згвалтавана. Па меркаваннях экспертаў, за гэтымі злачынствамі стаіць моцная арганізацыя.
С’юдад Хуарэс – самае небяспечнае месца свету – знаходзіцца ля амерыканскай мяжы. Паводле беларускага дзяржаўнага тэлебачання, тут з пачатку сёлетняга года загінулі 7000 чалавек. За ўвесь 2009 год гэты паказчык склаў 2635 чалавек.
Мексіка – асноўная перавалачная база пры перавозцы наркотыкаў з Лацінскай Амерыкі ў ЗША. Наркабізнес гэтай краіны кантралюе 70% усіх наркатычных рэчываў, якія трапляюць ў Злучаныя Штаты. Сама Мексіка вырабляе вельмі невялікую частку сусветнага гераіну.
 
Юрый Сцяпанаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Навіны | Просмотров: 722 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.