Галоўная » 2010»Июль»25 » Прычыны сварак у сям’і – у гендэрнай няроўнасці
Прычыны сварак у сям’і – у гендэрнай няроўнасці
09:24
Раскіданае па кватэры адзенне і мокрыя ручнікі становяцца прычынай большасці сямейных сварак. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Таронцкага універсітэта (Канада). "Для многіх людзей такія прычыны раздражняльнасці могуць падацца смешнымі і недарэчнымі, – расказвае кіраўніца даследчай групы Кетрын Крауфорд, – але людзі забываюць, што часта жанчына ў сям’і выконвае ролю не толькі жонкі і маці, але і прыбіральніцы, кухаркі”. Сярод іншых прычын, якія раздражняюць большасць з трох тысяч апытаных жанчын, рэшткі зубной пасты ў ракавіне, – перапоўнены бак для смецця; адсутнасць туалетнай паперы; паднятае вечка ўнітаза і вялікая колькасць бруднага посуду.
Сацыёлагі падкрэсліваюць, што прычына жаночай незадаволенасці хаваецца не ў непасільнасці выканання дзеянняў па прыбіранні, а ў недахопе паважлівага стаўлення да іх.