У Балівіі адзначаецца рост актыўнасці жанчын у дзяржаўным і грамадскім жыцці.
Напрыклад, амаль 50% членаў ўрада складаюць жанчыны. Прадстаўніцы жаночага полу з’яўляюцца таксама аднымі з самых актыўных членаў у выбарчых трыбуналах дэпартаментаў. Расце колькасць жанчын у арміі.
"Балівійкі штодзённа пацвярджаюць, што могуць прыняць на сябе любую дзяржаўную ці іншую кіруючую пасаду”, – сказала выканаўчы сакратар Нацыянальнай федэрацыі жанчын Хулія Рамас.
Рэбека Дэльгада, член Нацыянальнай асамблеі, лічыць, што "жанчыны змаглі заваяваць прастору доўгімі гадамі ідэалагічнай барацьбы”.
Балівійскае грамадства паступова пачынае прызнаваць, што з жаночым полам трэба лічыцца і не адхіляць яго ад рашэння разнастайных сацыяльных праблем.