Стэрэатып аб італьянскай шматдзетнай сям’і – гэта ўжо мінулае. Як вынікае з апошніх статыстычных дадзеных, у больш чым палове (53,4%) італьянскіх сямейных параў няма дзяцей.
У дваццаці двух працэнтаў толькі адно дзіця, а ў 20% – двое. Трое дзяцей мае толькі 4,5% сем’яў у Італіі, а чацвёра – менш за 1%.
Большасць бяздзетных сем’яў тлумачыць сваё рашэнне асабістым выбарам. Кожная пятая сям’я адкрыта заяўляе пра не самую лепшую фінансавую сітуацыю. Паводле агульных ацэнак, утрыманне аднаго дзіцяці каштуе ў Італіі 643 еўра ў месяц. Чарговай прычынай свядомай бяздзетнасці з’яўляецца праблема са спалучэннем бацькоўства і прафесійнай кар’еры.
Аглядальнікі падкрэсліваюць, што італьянскія ўлады прызначаюць на сямейную палітыку толькі 1,1 % валавога ўнутранага прадукту, а гэта ўдвая менш, чым Францыя, і ўтрая менш, чым Нямеччына.