Падчас нядаўняга апытання больш за 85% рэспандэнтаў выказаліся за тое, што праца ў офісе і сям’і павінна падзяляцца пароўну паміж мужчынамі і жанчынамі. 80% апытаных не згодныя з тым, што "муж – гэта галава радзіны, а жонка павінна падпарадкоўвацца супружніку”. 60% супраць таго, што мужчына павінен несці адказнасць за сям’ю, зарабляючы грошы, а жанчына мусіць клапаціцца аб доме і радзіне.
Па выніках даследавання, 68,4% апытаных не пагаджаюцца з фармулёўкай, што "кожная жанчына павінна нарадзіць прынамсі аднаго хлопчыка для працягу мужчынскай лініі ў сям’і”. 50,1% рэспандэнтаў пагадзіліся з тым, што неабходна з аднолькавай павагай ставіцца да бабуляў і дзядуляў па бацькоўскай і мацярынскай лініях. Аднак 44,1% з гэтым не згодныя. Кітайская традыцыя прадугледжвае розныя формы шанавання бабуль і дзядуль па бацькоўскай і мацярынскай лініях.
На думку 53,5% апытаных, мужчыны на Тайвані маюць больш высокі сацыяльны статус у параўнанні з жанчынамі. 31,6% мяркуюць, што на востраве існуе роўнасць полаў.
Даследаванне праводзілася на Тайвані напрыканцы ліпеня. У ім узяў удзел 1091 чалавек.