Галоўная » 2010»Июль»20 » Высвеціць жанчыну ў святары – здзейсніць сур’ёзнае злачынства?
Высвеціць жанчыну ў святары – здзейсніць сур’ёзнае злачынства?
09:26
Ватыкан плануе выдаць новыя правілы для спынення сексуальных злачынстваў у дачыненні да дзяцей з боку каталіцкіх святароў. У прыватнасці, Апостальская сталіца мяркуе ўнесці ў спіс асабліва цяжкіх злачынстваў захоўванне дзіцячай парнаграфіі і прыраўняць дамагальніцтвы да псіхічна хворых людзей да сексуальнага выкарыстоўвання дзяцей. Акрамя таго, будзе падвоены з 10 да 20 гадоў тэрмін даўніны пры расследаванні ватыканскай пракуратурай палавых злачынстваў.
Увядзенне новых правілаў стала актуальным пасля абвінавачання ў педафіліі значнай колькасці каталіцкіх святароў у Еўропе і ЗША. Раней папа рымскі Бенедыкт XVІ казаў, што Касцёл зробіць усё магчымае, каб сексуальныя злачынствы супраць дзяцей з боку кліра ніколі не паўтарыліся. Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік Ватыкана Федэрыка Ламбардзі заявіў, што змены ў царкоўным каноне не адмяняюць абавязкаў біскупаў, якія павінны паведамляць аб выпадках педафіліі ўладам краіны, дзе адбылося злачынства. Апроч таго, стала вядома, што Ватыкан плануе занесці ў лік самых сур’ёзных злачынстваў супраць Каталіцкай Царквы "прыняццё жанчыны ў святарскі сан”.