Падарожжа дзеля перадачы досведу: з Віцебска праз Берасце ў Варшаву. Паездка ў Польшчу групы педагогаў і дзяячак НДА Беларусі. На здымках прадстаўлены імгненні падарожжа ў Варшаву.
У межах ажыццяўлення нашай міжнароднай праграмы 5 снежня група беларускіх педагогаў і грамадскіх дзеячаў наведала ў Гдыні (Польшча) ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя ваенна-марскога флота РП. Гэта навучальная ўстанова лічыцца адной з лепшых у краіне. Беларусы пабачылі тры гендэрныя заняткі з вучнямі двух ступеняў школы: гімназіі і непасрэдна ліцэя. Адзін урок праводзіўся ў трэцім, выпускным, класе. Рэшта заняткаў была скіравана на гімназістаў. Школьнікі працавалі ў групах, удзельнічалі ў мазгавым штурме, дыскутавалі, аналізавалі народныя выслоўі наконт ролі жанчын у сям’і і грамадстве. Урокі і выхаваўчую гадзіну правяла педагог ліцэя, прадстаўніца Адукацыйнага таварыства “Усеагульныя веды” Магдалена Хонкіш. Цягам многіх гадоў гэтая выкладчыца грамадскіх навук займацца гендэрнай асветай у сістэме адукацыі. Здымкі зроблены Юрыем Сцяпанавым (Віцебск, Беларусь).