Падарожжа дзеля перадачы досведу: з Віцебска праз Берасце ў Варшаву. Паездка ў Польшчу групы педагогаў і дзяячак НДА Беларусі. На здымках прадстаўлены імгненні падарожжа ў Варшаву.
Прыгожы пляж, даўжэзны мол, эксклюзіўны “Гранд-атэль”, незвычайны “Крывы домік”, старадаўні касцёл святога Георгія... Усё гэта – Сопат, невялікі курорт ля Гданьскага заліва на Балтыцы. Менавіта ў гэтым горадзе ў снежні 2008 года адбываліся заняткі па перадачы досведу паміж польскімі і беларускімі педагогамі. Аднак, натуральна, не толькі гендэрам цікавіліся нашы суайчыннікі... Здымкі зроблены Юрыем Сцяпанавым і Яўгенам Ізмайловічам (Віцебск, Беларусь).