Грамадскае аб’яднанне “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” разам з міжнароднай праграмай “Крок да роўнасці” 21 сакавіка правяло сустрэчу, прысвечанай правільнаму харчаванню. Удзельнікі спаткання даведаліся, як звязаныя харчаванне і самаадчуванне, і што можна зрабіць ужо зараз дзеля таго, каб з любоўю паклапаціцца пра сябе. Мерапрыемства ладзілася ў межах кампаніі “Здорава ем”, якая працягваецца ўжо другі год. Вялі спатканне Алена Махнач, практыкуючы дыетолаг, і Надзея Кокаш, член рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын, каардынатарка грамадскай кампаніі “Здорава ем”. Здымкі зроблены Юрыем Сцяпанавым (Віцебск, Беларусь).