“Гданьск – гэта ключ да ўсяго”. Гэтыя словы Напалеона Банапарта выдатна характарызуюць ролю Данцыга/Гданьска ў пракручастай ваеннай гісторыі Усходняй Еўропы
“Гданьск – гэта ключ да ўсяго”. Гэтыя словы Напалеона Банапарта выдатна характарызуюць ролю Данцыга/Гданьска ў пракручастай ваеннай гісторыі Усходняй Еўропы. Аднак гэтая кропка на мапе мае вялікае значэнне не толькі для армейскіх стратэгаў. Тут перакрыжаваліся мовы, культуры, веравызнанні многіх народаў нашага кантынента. Цягам шматлікіх стагоддзяў Данцыг/Гданьск супольна стваралі палякі і немцы, кашубы і галандцы, англічане і шатландцы, шведы і габрэі... Спадчыну старажытнага ганзейскага места старанна зберагаюць сённяшнія яго жыхары. Гданьск з’яўляецца адным з найважнейшых палітычных, эканамічных ды культурных цэнтраў Польшчы. Здымкі зроблены Юрыем Сцяпанавым і Аленай Салаўёвай (Віцебск, Беларусь).