Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 05:59

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Каментары » Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага

Даеш легалізацыю прастытуцыі?!
Спрэчнае пытанне па вельмі інтымнай тэме. Або пра тое, "чаго няма” ў Беларусі і адначасова ёсць.
Калі не памыляюся, нават у парламенце ёсць думкі пра тое, што трэба ўрэшце або хай у перспектыве, але ўсё-такі легалізаваць гэтае самае, чаго "няма”. І па цэнтральнаму беларускаму тэлебачанні ў адной з самых рэйтынгавых праграм абмяркоўвалі гэтую вельмі, безумоўна, пікантную тэму.
Шчыра пра асабісты вопыт. Так. Я "выходзіў на сувязь”. Сайты знаёмстваў – тое самае, што дае магчымасць, не выходзячы з хаты, знайсці сабе "задавальненне на гадзіну” і больш. Калі буду пісаць пра кошт за тую самую гадзіну і гэтак далей, дык паважаныя чытачкі "абвінавацяць” у тым, што нейкім чынам "уявіў сабе экспертам”. Або нават міжвольна "тое” і рэкламуе?
У некаторых краінах прастытуцыя, вядома многім, легалізаваная. Канешне, там пры канкрэтна вызначаных умовах жанчыны (і мужчыны) могуць ажыццяўляць гэтую дзейнасць. У прыватнасці, павінны плаціць тыя ж падаткі і пры іншых нюансах (у прыватнасці, ёсць неабходнасць правяраць стан свайго здароўя).
А насамрэч – ці магчыма легалізаваць прастытуцыю ў нас, у Беларусі? Адназначна канстатую – у бліжэйшыя дзесяткі гадоў не! Мо і "не сябрую з галавой”, але ж не настолькі ж, каб спадзявацца на бліжэйшыя перспектывы легалізацыі. А потым – адназначна! У Расіі толькі пасля таго, як цела Леніна вынесуць з маўзалею і пахаваюць (доўга тлумачыць, чаму так упэўнены)...
Насамрэч пытанне міжвольна застаецца "вечным”. Нездарма прастытуцыю называюць яшчэ самай старажытнай прафесіяй. Журналістыка, нам яшчэ падчас вучобы на факультэце некаторыя "перадавыя” выкладчыкі расказвалі, на другім ганаровым месцы. А што, калі журналістка/журналіст была (быў) прастытуткай у той жа час? Па сумяшчэнні "прафесій”? Гэта так, да слова…
Памятаецца, гутарыў і неаднаразова з "барацьбітамі з прастытуцыяй” у пагонах. Канстатавалі, што мужчын-прастытутак, у прыватнасці, у нашай Віцебскай вобласці "выявіць не ўдалося”. Няма?! Дык адкрыйце той жа сайт знаёмстваў, ды і набірайце камбінацыю "М + М” (з мэтай знаёмства – "секс”). Дзесяткі адпаведных прапаноў і па вобласці ў тым ліку нямала...
Што тычыцца розных грамадскіх праектаў, накіраваных на барацьбу са СНІД і гэтак далей, калі шчыра, я не веру "абаронцам прастытутак” з грамадскіх арганізацый, якія пераважна робяць гэта – "абараняюць”, атрымліваючы розныя грашовыя дывідэнды. І, з’яўляючыся валанцёрамі (і, паўтаруся, не на добраахвотных умовах часцей за ўсё), некаторыя нават упэўніваюць у тым, што рызыка заразіцца венералагічнымі і скуранымі хваробамі не больш, чым у параўнанні з "правільнымі” жанчынамі, калі правільна абараняцца. Сам быў валанцёрам!
Ну, не давяраю я "зацікаўленым асобам”: калі "абараняюць” прастытутак, значыць, не абвінавачваюць? Толькі б іншых не заразілі? Дарэчы, любы венеролаг, упэўнены, безумоўна пацвердзіць мае наступныя словы пра тое, што чым больш полавых партнёраў, тым больш гэтая самая рызыка. Тым больш здзіўляе, што самі прастытуткі не ведаюць пра тое, што пры аральным сексе можна заразіцца "лягчэй”, чым пры не абароненым "класічным”.
Дарэчы, наконт сродкаў абароны. Асабіста праверана, што ў віцебскіх аптэках няма "сродкаў”, якія можна прымяняць, каб не заразіцца пасля аральнага сексу. Ды і прэзерватывы бываюць розныя. І не ўсе ўмеюць правільна карыстацца імі. Ці не так? Як і выбіраць правільна прэзерватывы. Гэта, аказваецца, асобая "навука”.
Я б легалізаваў прастытуцыю толькі за тое, што пры афіцыйным "сэрвісе” можна было б "арганізаваць” абслугоўванне, напрыклад, інвалідаў. Такое ўжо робіцца, і не першы год, у адной з развітых краін Еўропы! А што інваліды – не мужчыны, не жанчыны ў сэнсе патрэбы сексуальнага жыцця? Якія вашы, паважаныя апаненткі/апаненты, аргументы па тэме?
Канешне, смешна будзе, улічваючы нашы "нацыянальныя нюансы”, увесці ў "практыку” нейкія кнігі заўваг і прапаноў для кліентаў прастытутак. А мо і наадварот?
Чакаю пытання апаненткі/апанентаў наконт "перажыванняў” жонак мужыкоў, якія перыядычна ходзяць да прастытутак, а потым яшчэ пры гэтым і "легалізуюцца”. Канешне, непрыемна. А калі яна таксама пойдзе? Жах? Але, напэўна, тое, што дазваляеш сабе, дазваляй тое ж самае і тым, хто побач з табой. Мой "неголасны дэвіз”. І гэта, на жаль, няшчыра без двукосся. Складана... Дык мо і таму параўнальна даўно ўжо больш не хаджу да жрыц кахання. І не толькі таму…
Між іншым, я забыў, хто сказаў пра тое, што жонкі і ёсць самыя дарагія "прастытуткі”! З імі з гадамі мець сексуальныя стасункі хочацца ўсё меней. Ды, не, канешне, калі ёсць каханне.
А ці трэба спрачацца з тым, што да прастытутак ходзяць мужыкі, каб зноў зразумець, што ягоная жонка, каханая – самая лепшая? Пытанне застаецца адкрытым нават для "хадака” з вялікім стажам. Амаральна? Так! Але ж, вядома, забаронены плод такі салодкі…
 
Аляксандр Пукшанскі, віцебскі журналіст
Категория: Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Добавил: viator (17.10.2010) | Автор: Аляксандр Пукшанскі
Просмотров: 979 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.