|
В разделе материалов: 8 Показано материалов: 1-8 |
|
Аляксандр Пукшанскі, вядомы віцебскі журналіст, неабыякавы да розных гендэрных пытанняў. Ён прадстаўляе сваю пазіцыю па той ці іншай тэме ў адмысловай рубрыцы "Мужчынскі погляд".
Калі ласка, чытайце гэтыя меркаванні ніжэй. Запрашаем пакідаць свае каментары пасля любога з матэрыялаў Аляксандра Пукшанскага. |
Я зусім выпадкова высветліў, што апошнім часам у Віцебску назіраўся ажыятаж, звязаны з трусамі. І, як аказалася, народ цікавіўся не толькі смачным мясам ці жывымі сімваламі года. Было запатрабаванне на адпаведнае секс-адзенне.
Знаёмая кансультантка фірмы, якая пастаўляе эратычныя аксесуары, не памятае, каб у год, напрыклад, пацука было нешта такое. Тым больш… змеі, каня, тыгра. Мо і нездарма? Пры ўпамінанні труса многія мужчыны пачынаюць фантазіраваць: вось бы зараз, як трус, як калісьці… А тое, што суграмадзяне ўсё большы інтарэс праяўляюць да сексу і таго, што з ім звязана, на мой погляд, адназначна палешшыць дэмаграфічную сітуацыю. Маю рацыю? Наконт ажыятажу на эратычныя касцюмы. Думаю, усё ж не такі ён гіганцкі. Але, як той казаў, тэндэнцыя ёсць. |
У нас у правінцыі кажуць, што наш горад, як вялікі ложак, таму як не старайся… Усё роўна, грамада "прыйдзе” ў твой ложак.
У апошні час цудоўна разумею людзей, якія глядзяць тэлевізійны праект "Дом”. Шчыра, дарэчы, прызнаюся, сам падсеў на яго. Гляджу і адпачываю душой! Але ж так і не скеміў: у чым сэнс гэтай праграмы? Каб "знайсці сваё каханне”? Дык чаму тады жыццё ў праекце працягвае маладая сямейная пара? Ды ўжо з немаўлём і з цешчай?! Так, ён і яна пазнаёміліся падчас праекта. І што цяпер усё жыццё будуць жыць на халяву? Яшчэ і бабулю з дзедам на праект зацягнуць?! Перыядычна гляджу "Дом”, бо, па-першае, прыгожых дзяўчат там нямала. Адметна, што чым больш зграбную фігуру і прывабненькі тварык мае гераіня, тым, судзячы па паводзінах, найбольшай дурніцай яна з’яўляецца... Як правіла. |
Летась больш за восемдзесят чалавек з Віцебскай вобласці былі ў вышуку. Яны хаваліся ад крымінальнага пераследавання за няўплату аліментаў.
Нядаўна аднаго такога знайшлі. Зусім выпадкова. Яго затрымалі ажно ў Расіі, дзе ён і спадзяваўся схавацца ад "фінансавага доўгу”. Учыніў злачынства і яго затрымалі, а потым высветлілася, што ён яшчэ і беларускі аліментшчык са стажам. Праваахоўныя органы нашай краіны шукалі яго за няўплату аліментаў з верасня 2007 года. Тады ён кінуў жонку з малалетнім дзіцём. І па даных на кастрычнік 2010 года, запазычыў па аліментах больш за 5,6 мільёны рублёў. Пасля таго, як мужчына адсядзіць за расійскім дротам, яго, безумоўна, дэпартуюць у Беларусь. Тут ён павінен выплаціць запазычанасці па аліментах і таксама адбыць пакаранне. |
А некаторыя, аказваецца, сварацца, каб… узбудзіцца. А чаму б не пагаварыць пра "войны” паміж ім і ёй? Вось вам і гендэрная праблема. Ці хто каго любіць, той таго чубіць? Ванная – пераможца ў рэйтынгу
Хто не сварыўся з мужам або жонкай? Дык кіньце ў мяне камень, калі такога асабіста вы не рабілі. Таксама маю добры вопыт. Між іншым, як высветлілі амерыканскія вучоныя, самае "папулярнае” месца сямейных сварак – ванны пакой (а пра што вы падумалі?). З-за таго, што цюбік з пастай не закрыў, што нешта не там паклала, што не так штосьці павесіў… Больш за тое, высветлілася, што раніцай ў сварцы ў ваннай даволі часта ўдзельнічаюць і дзеці, і цешча, і брат, і сват, – усе тыя, хто жыве ў адной кватэры. Весела, адным словам. |
Гэта, на маю думку, тыповы адказ жанчыны на намёкі даўняга знаёмага сустрэцца, каб потым працягнуць размову ў "больш зручных умовах”, пікантных…
Не трэба вышукваць вынікі сацыялагічных апытанняў (калі такія, канешне, праводзіліся па тэме стасункаў паміж сябрамі), каб канстатаваць, што амаль 100 адсоткаў мужыкоў не супраць інтыму з дамамі, якіх ведаюць даўно: у прыватнасці, жылі па-суседзку, вучыліся разам, працавалі ў тым жа самым месцы і гэтак далей… А ў жанчынаў – наадварот! Праверана на ўласным вопыце. "Мы ж з табой вучыліся!” – кінула равесніца, якая, дарэчы, ніколі ў шлюб не ўступала і дзяцей не мае. "Так, ты мне прыемны, але ж прабач…” – працягвала яна адказваць на мае даволі правакацыйныя пытанні. |
Пагадзіцеся, паважаныя наведвальнікі/наведвальніцы сайта, што пра гендэрную праблему насамрэч мала хто дакладна ведае! Мо толькі эксперты, да якіх, відаць, можна смела аднесці і шаноўных стваральнікаў гэтага сайта. "Іншых праблем у мяне хапае”, – будзе канстатаваць песіміст. "Прыдумалі пытанне!” – адзначыць аптыміст. І да каго ж з іх аднесці сабе любімага – шэраговага беларускай журналістыкі? Дарэчы, а вы заўважылі, што ў беларускіх сродках масавай інфармацыі (як друкаваных, так і электронных) пра гендэрную праблему вельмі мала расказваюць. Ці наогул няма інфармацыі. Мажліва, толькі на гэтым сайце і можна прачытаць нешта, уступіць у дыскусію. |
Спрэчнае пытанне па вельмі інтымнай тэме. Або пра тое, "чаго няма” ў Беларусі і адначасова ёсць.
Калі не памыляюся, нават у парламенце ёсць думкі пра тое, што трэба ўрэшце або хай у перспектыве, але ўсё-такі легалізаваць гэтае самае, чаго "няма”. І па цэнтральнаму беларускаму тэлебачанні ў адной з самых рэйтынгавых праграм абмяркоўвалі гэтую вельмі, безумоўна, пікантную тэму. Шчыра пра асабісты вопыт. Так. Я "выходзіў на сувязь”. Сайты знаёмстваў – тое самае, што дае магчымасць, не выходзячы з хаты, знайсці сабе "задавальненне на гадзіну” і больш. Калі буду пісаць пра кошт за тую самую гадзіну і гэтак далей, дык паважаныя чытачкі "абвінавацяць” у тым, што нейкім чынам "уявіў сабе экспертам”. Або нават міжвольна "тое” і рэкламуе? |
|
|
Статыстыка |
|
|