Па пяці намінацыях – “За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”, “За актыўную грамадскую дзейнасць”, “За дасягненні ў выхаванні дзяцей”, “За высакароднасць і міласэрнасць”, “За жаночую мужнасць” – праходзіць конкурс “Жанчына года” ў Беларусі. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Беларускі саюз жанчын (самая масавая жаночая грамадская арганізацыя ў рэспубліцы, на сёння налічвае амаль 170 тысяч сябровак), Міністэрства інфармацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Мэта конкурсу – не толькі павышэнне сацыяльнага статусу жанчыны ў краіне, але і папулярызацыя мацярынства. Ён праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, вынікі конкурсу будуць падведзены напярэдадні 8 сакавіка 2009 года.