Галоўная » 2008»Апрель»3 » Іранка адсудзіла 124 тысячы пунсовых ружаў у мужа
Іранка адсудзіла 124 тысячы пунсовых ружаў у мужа
22:41
У пастку ўласнага абяцання трапіў жыхар Ірана. Мужчына абяцаў абсыпаць ружамі дзяўчыну, якой прапанаваў руку і сэрца. Між іншым, назваўшы дакладную колькасць – 124 тысячы пунсовых ружаў. Іранка згадзілася стаць жонкай палкага закаханага, але прэзента так і не дачакалася. Праз дзесяць гадоў пасля вяселля яна вырашыла запатрабаваць у мужа абяцаны вясельны падарунак праз суд. Такім чынам яна вырашыла не толькі нагадаць мужу аб пачуццях да яе, якія ён меў да вяселля, але і… пакараць яго, бо супружнік аказаўся сапраўдным скнарам. Згодна з іранскім заканадаўствам, жонка мае права запатрабаваць абяцаны вясельны падарунак у любы час пасля вяселля ці пры скасаванні шлюбу. Звычайна ў якасці такіх прэзентаў іранскія жаніхі абяцаюць дзяўчынам золата ці маёмасць. Дама мае права рабіць з падарункам ўсё, што пажадае, не прыслухоўваючыся да парад супруга. Без падобнага абавязацельства шлюбны кантракт губляе сілу, а за яго парушэнне можна трапіць у турму. Таму суд стаў на бок жанчыны і налажыў арышт на кватэру мужа, пакуль абяцанне не будзе выканана. Адна ружа ў Тэгеране каштуе каля двух долараў, а жытло сквапнага супруга – 64 тысячы долараў.
Наталля Партоліна паводле паведамленняў інфармагенцтваў