Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 10:46

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Апрель » 3 » У Расіі дзейнічае прафсаюз хатніх гаспадынь
У Расіі дзейнічае прафсаюз хатніх гаспадынь
22:44
Прафсаюз хатніх гаспадынь існуе ў Расіі на працягу года. Назва яго – “8 сакавіка”. Ідэя належыць настаўніцы, і “па сумяшчальніцтву” шматдзетнай маці з Сергіева Пасада (Маскоўскай вобласць) Марыі Ракша. Мэта арганізацыі – дамагчыся для жанчыны, якая займаецца хатняй гаспадаркай, максімум сацыяльных гарантый. Па меркаванню Марыі Ракша, хатняя гаспадыня павінна атрымліваць заробак, мець аплачваемы адпачынак і пенсію.
Да ідэі прызнання прафесіі хатняй гаспадыні  роўнай іншым відам прафесійнай дзейнасці сп-ня Ракша прыйшла на аснове шматгадовага ўласнага вопыту як хатняй гаспадыні і педагога. Шчаслівыя дзеці, лічыць лідэр прафсаюза, “атрымліваюцца” толькі ў тых сем’ях, дзе на выхаванне малога выдаткоўваецца шмат часу і сіл. Марыя Ракша прыводзіць прыклад Нарвегіі, Швецыі ды некаторых іншых краін, дзе хатнія гаспадыні атрымліваюць заробак у 600 еўра, маюць права на часткова аплачваемы бальнічны ліст і чатырохтыднёвы адпачынак.
Прафсаюз “8 сакавіка” аб’ядноўвае каля 30 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Расіі. Дарэчы, сярод чальцоў прафсаюза хатніх гаспадынь  не толькі жанчыны, а і мужчыны, не толькі тыя, хто займаецца хатняй гаспадаркай, але і працуючыя  дамы.
 
Наталля Партоліна паводле матэрыялаў прэсы
 
Категория: Навіны | Просмотров: 958 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Апрель 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.