Малады беларускі пісьменнік Сяргей Клімовіч робіць сабе імя на… жаночых раманах. Гэта тым больш дзіўна, калі ведаеш, што Клімковіч – вайсковец, прапаршчык, спецыяльны карэспандэнт журнала “Армія”. Але як пісьменніку яму цікава выкарыстоўваць жаночыя вобразы, а сваю літаратурную творчасць ён лічыць мужчынскай спробай зазірнуць у душу жанчыны. “Пакуль мужчына застаецца ў самазадаволеным перакананні, што грамадства арыентавана на яго, жанчына актыўна перарабляе свет і таго ж мужчыну па ўласным схемах. Прадстаўніцы “слабага полу” ў экстрэмальных умовах здатны думаць хутчэй і больш нестандартна, чым мужчыны. Калі б жанчын было болей ва ўладзе, жыць на гэтай планеце было б больш прыемным і спакайнейшым”, – лічыць Сяргей Клімковіч. Сам пісьменнік не называе свае кнігі жаночымі раманамі, але па сутнасці яны з’яўляюцца такімі. Апошні твор Клімковіча “Запамін сэрца” выходзіць у свет у сакавіку-траўні. Галоўная гераіня кнігі – жанчына, якую з маленькім дзіцём кінуў муж, засталася без сродкаў і без даху над галавой.