У Менску расце колькасць жанчын на кіруючых пасадах
17:16
Колькі год запар у Менску колькасць жанчын, што займаюць кіруючыя пасады, перавышае 40 адсоткаў. Большасць менчанак працуе ў фінансавых установах, у галіне аховы здароў’я, сацыяльнага забеспячэння, адукацыі і культуры. Сярод работнікаў транспарту і будаўнічых арганізацый жанчын толькі трэцяя частка, але больш як 60 адсоткаў з іх – служачыя. Тым часам мужчыны – транспартнікі і будаўнікі – працуюць на рабочых спецыяльнасцях. Наогул не адзін дзесятак гадоў у сталіцы Беларусі колькасць жанчын, занятых у эканоміцы, перавышае колькасць працуючых мужчын. Так, летась з 1,017 мільёна працоўных больш як 530 тысяч складалі менавіта прадстаўніцы прыгожага пола.
Наталля Партоліна паводле агенцтва “Минск-Новости”