У Індыі зарэгістраваны унікальны факт: транссексуал, якога зваць Пуджа, дамогся, каб у яго пашпарце у раздзеле “пол” была пастаўлена літара “Т” (“транссексуал”). Гэта першы ў свеце выпадак афіцыйнага прызнання “трэцяга полу”. Пуджа жыве ў горадзе Салем (штат Тамілнад, Індыя). Ён выглядае як прыгожая жанчына, але мае мужчынскія палавыя органы. Транссексуал даказаў, што ён не з’яўляецца ні мужчынам, ні жанчынай, а ўяўляе сабой тое і другое адначасова. Зараз індыйскія ўлады чакаюць нашэсця транссексуалаў, якія жадаюць атрымаць такі ж пашпарт. Па папярэдніх падліках, у гэтай краіне жыве каля 40 тысяч прадстаўнікоў “трэцяга пола”.
Наталля Партоліна паводле “Комсомольской правды в Беларуси”