Галоўная » 2008»Апрель»19 » “Абіраючы” прэзідэнта ЗША, беларусы дэманструюць гендэрную прагрэсіўнасць
“Абіраючы” прэзідэнта ЗША, беларусы дэманструюць гендэрную прагрэсіўнасць
12:17
Цікавае даследаванне было праведзена Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Беларускім рэспандэнтам прапанавалі “прагаласаваць” за кандыдатаў у амерыканскія прэзідэнты. Адказваючы на пытанні, беларусы прадэманстравалі значную гендэрную прагрэсіўнасць: кандыдатка Хілары Клінтан збірае амаль столькі ж сімпатый, як і абодва кандыдаты мужчынскага пола разам. Так, па дадзеных НІСЭПД, 26,1 працэнта беларусаў прагаласавалі б за тое, каб прэзідэнтам Амерыкі стала Хілары Клінтан. 15 з паловай адсоткаў аддаюць перавагу Джону Макейну, 11,7 – Бараку Абаме. Да таго ж, амаль ва ўсіх дэмаграфічных групах захоўваецца менавіта такая іерархія.