Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 10:32

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Апрель » 19 » Цяжарны мужчына сутыкнуўся з дыскрымінацыяй з боку медыкаў
Цяжарны мужчына сутыкнуўся з дыскрымінацыяй з боку медыкаў
12:21
Томас Беаці са штата Арэгон з’яўляецца адзіным у свеце мужчынам, які здолеў зацяжарыць. Амерыканец пайшоў на гэта таму, што ягоная жонка Нэнсі пасля выдалення маткі не мае магчымасці мець дзяцей.
Тома Беаці нарадзіўся дзяўчынкай, і ў юнацтве нават перамагаў на конкурсах прыгажосці. Потым ён зрабіў аперацыю па змене полу, атрымаў дакументы, якія сцвярджаюць, што ён з’яўляецца мужчынам, і ажаніўся. Зацяжарыць Томас змог таму, што, змяняючыся ў мужчыну, рашыўся толькі на выдаленне грудзей ды гарманальную тэрапію, але аперацыю па змене палавых органаў не зрабіў. Мужчына зацяжарыў пасля другой спробы штучнага апладнення.
Журналістам Томас расказаў, што сутыкнуўся з жорсткай дыскрымінацыяй з боку медыцынскіх работнікаў. Яму даводзіцца зносіць кпіны і відавочныя здзекі. Ад сям'і Беаці адвярнуліся многія сябры і знаёмыя, а таксама родзічы жонкі, якія не ведалі, што Томас – транссексуал. Тым не менш Томас рыхтуецца нарадзіць у пачатку ліпеня. Ультрагукавое даследаванне паказала, што у мужчыны з’явіцца дачка.
Томас сцвярджае, што ён адчувае сябе сурагатнай маці свайго дзіця і ў той жа час ідэнтыфікуе сябе як мужчыну. Пасля нараджэння малой сям’я Беаці збіраецца прадаць права на публікацыю сваёй гісторыі якому-небудзь СМІ.
 
Наталля Партоліна паводле “The Daily Telegraph”, “Canada’s National Post” ды іншых СМІ
Категория: Навіны | Просмотров: 918 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Апрель 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.