На гэтым тыдні ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханеса Рау прайшоў Другі фестываль нефармальнай адукацыі.
Удзельнікі мерапрыемства сустракаліся, каб разгледзець феномен гэтай з’явы, яе значэнне для развіцця асобы і соцыума. Яны прадставілі свае праграмы і праекты, абмеркавалі перспектывы асветніцкай сферы ў Беларусі.
Па словах Дзмітрыя Карпіевіча, старшыні грамадскага аб’яднання “Адукацыйны цэнтр “Пост””, якое было адным з арганізатараў форума, у ім удзельнічалі каля 200 чалавек. Гэта людзі, якія рэалізуюць разнастайныя навучальныя праграмы, праводзяць семінары, курсы і трэнінгі ў межах НДА, камерцыйных структур і дзяржаўных устаноў.