Галоўная » 2008»Октябрь»20 » Сямейныя пары з Баранавічаў прадавалі дзяўчат у сексуальнае рабства
Сямейныя пары з Баранавічаў прадавалі дзяўчат у сексуальнае рабства
20:56
Пракуратура займаецца матэрыяламі на чатырох жыхароў Баранавічаў (Берасцейская вобласць, Беларусь), якіх вінавацяць у зводніцтве, сутэнёрстве і гандлі людзьмі.
Справа жанчыны, што падазраецца ў гандлі людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі, пачалася ў 2007 годзе. Тады яе абвінавачвалі ў продажы 24-гадовай дзяўчыны ў Вільню (Летува). Але, як высвятляецца, працавала яна спачатку не адна, а з былым мужам і яшчэ адной сямейнай парай. Больш за тое, злачынны бізнес чацвёркі распачаўся ў 1995 годзе.
Саўдзельнікі прадавалі ў Польшчу, Нямеччыну ды Летуву маладых жанчын, часцей за ўсё ўводзячы ў зман адносна будучай працы. Дзяўчат не толькі гвалтавалі, але і білі. Следства даказала больш за 20 такіх эпізодаў. Дапамагаюць беларускім праваахоўнікам польскія і германскія калегі. Паводле папярэдніх звестак, сутэнёры зараблялі на кожнай дзяўчыне па дзве тысячы €.