Галоўная » 2008»Октябрь»22 » Польскія геі і лесбіянкі выйдуць на вуліцы разам з дзецьмі
Польскія геі і лесбіянкі выйдуць на вуліцы разам з дзецьмі
21:14
У Варшаве (Польшча) пачаўся Фестываль вясёлкавых сем’яў. Гомасексуальныя пары ўпершыню выйдуць на вуліцы разам з дзецьмі. Паводле ацэнак арганізацый па абароне правоў секс-меншасцяў, у Польшчы геі і лесбіянкі выхоўваюць каля 50 тысяч дачок і сыноў.
“Гомасексуалы выхоўваюць і будуць выхоўваць сваіх дзяцей. Грамадства вельмі рознае, таму неабходна казаць пра змены, якія ў ім адбываюцца, і вучыць людзей талерантнасці,” – гаворыць пра мэту Фестывалю вясёлкавых сем’яў старшыня агульнапольскай “Кампаніі супраць гамафобіі” Роберт Бедрань. У межах імпрэзы адбудуцца выставы, прагляд фільмаў, лекцыі. Пройдзе чытанне замежных казак пра сем’і і дзяцей “нетрадыцыйнай” арыентацыі. Запланаваны таксама юрыдычны семінар “Як стварыць гомасям’ю?” Арганізатары мерапрыемства ставяць перад сабой задачу звярнуць увагу на праблему ўсынаўлення/удачарэння гомасексуальнымі парамі. Польскае заканадаўства не забараняе геям і лесбіянкам выхоўваць дзяцей з папярэдніх шлюбаў, але на практыцы сітуацыя выглядае інакш. Як вынікае з сацыялагічнага апытання, толькі 7% палякаў падтрымлівае ўсынаўленне/удачарэнне дзяцей партнёрамі таго ж самага полу.