Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 20:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Май » 23 » У Швецыі будзе цяжэй даведацца пра пол будучага дзіцяці
У Швецыі будзе цяжэй даведацца пра пол будучага дзіцяці
08:55
Пасля таго, як жыхарка горада Эскільстуны (губерня Сёдэрманланд, Швецыя) зрабіла два аборты, даведаўшыся, што чакае дзяўчынак, упраўленне сацыяльнай аховы насельніцтва рыхтуе новую інструкцыю, згодна з якой ультрагукавое даследаванне не можа праводзіцца толькі з мэтай высвятлення полу дзіцяці.
Кіраўнік гэтага ведамства Ёран Хэглунд адзначыў, што шведская сістэма аховы здароўя не павінна прапаноўваць даследаванні, мэта якіх вызначыць пол. Праўда, пакуль невядома, якім чынам гэта будзе сфармулявана.
Розніца з сённяшняй практыкай у тым, што медыцынскі персанал не будзе актыўна займацца атрыманнем менавіта гэтай інфармацыі. Даследаванне толькі дзеля высвятлення полу дзіцяці будзе магчымым, калі ўзнікнуць падазрэнні, што малое можа мець спадчынную хваробу, характэрную толькі для дзяўчынак ці толькі для хлопчыкаў. На прамое пытанне цяжарнай жанчыны медыкі будуць па-ранейшаму абавязаны адказаць, якога полу дзіця, калі медработнікі гэта ведаюць.
Ёран Хэглунд не ўпэўнены, што новая інструкцыя зменшыць колькасць абортаў па прычыне непажаданага полу дзіцяці: “Цяжка сказаць, бо мы не ведаем, колькі іх зараз. Я не думаю, што іх шмат. Лічу, што гэта маленькі крок у правільным напрамку. Я вітаю дыскусію, якая ўзнікла вакол згаданага пытання ў шведскім грамадстве. Яна сведчыць пра тое, што не толькі я, але і іншыя выступаюць супраць таго, каб абіраць пол дзіцяці”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radiobelarus.se
Категория: Навіны | Просмотров: 779 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Май 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.