Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, летась у Беларусі непаўналетнія маці нарадзілі 1383 дзяцей. 14 дзяцей паявіліся ў 14-гадовых мам, 98 – у 15-гадовых. 16-гадовыя маці нарадзілі 327 малышоў (прычым у 12 маладых мам гэта былі ўжо другія роды).
Спецыялісты шматлікіх ведамстваў – сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі – пагаджаюцца з меркаваннем, што нараджэнне малых непаўналетнімі з’яўляецца сур’ёзнай грамадскай праблемай.
А наогул для Беларусі, падобна як для многіх еўрапейскіх краін, характэрная тэндэнцыя павялічэння сярэдняга ўзросту жанчын, якія нараджаюць першае дзіця. Прычым сталеюць мамы як у гарадах, так і ў вёсках. Летась сярэдні ўзрост жанчын, якія нарадзілі першынца, склаў 24,4 гады.