Галоўная » 2009»Ноябрь»24 » 42% менчукоў не супраць правядзення публічных акцый секс-мяншыняў
42% менчукоў не супраць правядзення публічных акцый секс-мяншыняў
08:28
Апытанне грамадскай думкі, праведзенае беларускай сацыялагічнай лабараторыяй "Новак” па замове расійскага праваабарончага ЛГБТ-праекта GayRussia.Ru, выявіла, што 42% жыхароў Менска не супраць правядзення прадстаўнікамі сексуальных меншасцяў публічных мерапрыемстваў у падтрымку сваіх грамадзянскіх правоў. Сярод жыхароў Беларусі ў цэлым не супраць падобных акцый траціна апытаных. Вынікі даследавання паказалі, што сярод жыхароў Менска 25,9% лічаць, што гомасексуалы павінны мець права на правядзенне публічных мерапрыемстваў, а яшчэ 16,5% рэспандэнтаў ставяцца да такіх імпрэз з абыякавасцю, абраўшы варыянт адказу "мне ўсё адно”. Сярод жыхароў Беларусі ў цэлым колькасць прыхільнікаў публічных акцый геяў і лесбіянак складае 14,1%, а 24% ставяцца да іх з абыякавасцю. Таксама даследаванне выявіла, што 57,7% менчукоў і 61,9% беларусаў адмовілі сексуальным меншасцям у праве на мірныя публічныя мерапрыемствы, адказаўшы на пастаўлены сацыёлагамі пытанне катэгарычна адмоўна.