Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 16:55

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Ноябрь » 02
Бадай усе мы ведаем анекдот пра тое, што на свеце няма непрыгожых жанчынаў, бывае толькі замала алкаголю. І сапраўды, пасля спажывання нават невялікай дозы напою з градусамі, чалавек пачынае глядзець на свет “праз ружовыя акуляры”. Яшчэ ў 1993 годзе брытанцамі былі праведзеныя даследаванні, падчас якіx студэнтам на падпітку ў пабах паказвалі здымкі жанчынаў. Мужчынская талерантнасць моцна павышалася. Але даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэта неабавязкова ўплыў алкаголю, бо бывальцы пабаў і рэстаранаў – гэта спецыфічны тып чалавека, адкрытага на новыя знаёмствы, якія прыхільна ставіцца да ўсіх навокал. 
З іншых даследаванняў, гэтым разам – амерыканскіх, вядома, што разам з алкаголем нам б’е ў галаву зу ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1133 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

“Жанчынам Бангладэш ён даў не толькі працу, але й усведамленне ўласнай годнасці”, – менавіта так характарызуюць дзейнасць італьянскага ксяндза з супольнасці св. Францішка Ксаверыя. Ён пасвяціў сваю місіянерскую працу бангладэшскім жанчынам. У кастрычніку ва ўзросце 61 года айцец Джавані Абаці (на здымку) загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.
Місіянер, якога ведалі і любілі ў Бангладэш, быў піянерам у галіне раўнапраўя жанчын у дыяцэзіі Кхулна (Кхулнская вобласць, паўднёвы захад краіны). Ён навучаў рамесніцтву мясцовых жанчын. У ягоных вучэбных цэнтрах прафесійную падрыхтоўку прайшлі 10500 бедных бенгалак. Пазней дзякуючы атрыманай спецыяльнасці яны маглі працаваць у 17 рамесніцкіх асяродках, якія адміністр ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 705 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

Увесну ў выніку парламенцкіх выбараў у Кувейце ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны жанчыны атрымалі чатыры месцы ў Нацыянальным сходзе (меджлісе). Гэта была сапраўды эпахальная падзея. Выбарчыя правы (магчымасць галасаваць і балатавацца) грамадзянкі эмірата атрымалі ў 2005 годзе. Праўда, дагэтуль аніхто з іх не трапляў у парламент.
Нягледзячы на агрэсіўныя заклікі ісламскіх кансерватараў ігнараваць кандыдатак у меджліс, у Нацыянальны сход прайшлі эканамістка, дзве прафесаркі і жанчына з вопытам працы ў якасці міністра (на здымку).
Аднак традыцыяналісты спрабавалі перашкодзіць дэпутаткам удзельнічаць у працы меджліса, сцвярджаючы, што яны не звяртаюць належнай увагі на ісламскія нормы ў жаночым адзенні.
28 ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 775 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

Паводле апошніх дадзеных, у Іспаніі налічваецца каля 6 тысяч жанатых каталіцкіх духоўных асоб. Гэта кожны пяты ксёндз. Такую практыку крытыкуе арцыбіскуп Мадрыда, які лічыць, што яна падрывае аўтарытэт Рыма-каталіцкай царквы.
У Іспаніі не хапае святароў, і таму біскупы глядзяць праз пальцы на тое, што некаторыя жанатыя святары праводзяць імшу. З апытання вынікае, што сем з дзесяці ксяндзоў не мелі б нічога супраць права заснаваць сям’ю. На думку прыхільнікаў лібералізацыі, жанаты святар лепш разумее патрэбы прыхаджан, а праціўнікі кажуць, што ў яго занадта шмат часу займаюць сямейныя справы.
Цэлібат (бясшлюбнасць) не з’яўляецца дактрынай касцёла. Ён быў прыняты па эканамічных прычынах. А цяпер у некаторы ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 815 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

У верасні Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) апытаў 1505 грамадзян Беларусі пра іх адносіны да абортаў.
Сацыёлагі падкрэсліваюць, што ў нашай краіне праблема права на аборт “не становіцца палітычнай, вакол яе не скрыжоўваюцца дзіды, палітыкі не пазіцыянуюць сябе адносна яе, як гэта адбываецца, скажам, у Польшчы ці ЗША”.
Па дадзеных міністэрства аховы здароўя, за апошнія 15 гадоў колькасць абортаў у Беларусі скарацілася ў 5 разоў. У цяперашні час на 100 родаў прыпадае 38 перарыванняў цяжарнасці, а ў 1993 годзе колькасць абортаў амаль у два разы п ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 809 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

Журналістка Разана аль-Ямі прысуджаная да 60 удараў бізуном за дачыненне да тэлевізійнай праграмы, падчас якой мужчына распавёў аб сваім сексуальным вопыце.
Як паведаміла Ямі, суддзя ў Джыдзе (правінцыя Мека, Саудаўская Аравія) зняў з яе абвінавачванні ў непасрэдным удзеле ў тэлешоў на ліванскім спадарожнікавым канале LBC (Lebanese Broadcasting Corporation). Аднак, як гаворыцца ў пастанове, ТВ дзейнічала ў Саудаўскай Аравіі без адпаведнай ліцэнзіі. У сувязі з гэтым улады зачынілі яго офісы і арыштавалі ўдзельнікаў праграмы. Журналістка не мае намеру абскарджваць прысуд.
Напачатку кастрычніка разведзены 32-гадовы жыхар Джыды Мазель Абдул Джавад атрымаў пяць гадоў турмы і тысячу удараў бізуном за расповед у ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 729 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

Навукоўцы высветлілі, што мужчынам падабаюцца жанчыны нармальнай вагі. Абсалютная большасць апытаных схіляецца да дам з прывабнымі выгібамі. Мужчынскі пол аддае перавагу жанчынам з сярэдняй масай цела, а не моднай худобе і нулявому памеру. Галівудскія актрысы Скарлет Йохансан або Кейт Уінслет лічацца больш прывабнымі за Вікторыю Бекхем або Перыс Хілтан, запэўніваюць вучоныя.
Даследчыкі з Сент-Эндрускага універсітэта (вобласць Файф, Шатландыя, Аб’яднанае каралеўства) папрасілі групу студэнтаў мужчынскага полу ва ўзросце 18 – 26 гадоў ацаніць жаночыя фатаграфіі на прадмет прывабнасці і здароўя.
Высветлілася, што маладыя людзі самымі здаровымі і сімпатычнымі назвалі жанчын, чыя вага трапіла ў дыяпазон нормы. ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 731 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

Беларускія лекары занепакоеныя тым, што наша краіна з’яўляецца адной з нямногіх у Еўропе, дзе не практыкуюцца медыкаментозныя аборты.
Тымчасам у заходняеўрапейскіх краінах доля такога тыпу перарыванняў цяжарнасці даходзіць да 90 – 95% ад агульнай колькасці абортаў. У Расіі да 75% перарыванняў цяжарнасці – медыкаментозныя. Такія аборты могуць рабіцца на розных тэрмінах цяжарнасці. Яны не настолькі траўматычныя для жаночага арганізма, як хірургічныя.
Найбліжэйшым часам у нас пачнуць ажыццяўляць медыкаментозныя перарыванні цяжарнасці. Зараз праходзіць рэгістрацыю адзін з прэпаратаў для пра ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 02.11.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.