Абследаванне, праведзенае міністэрствам працы Японіі, паказала, што ў краіне расце колькасць выпадкаў несправядлівых адносін да работнікаў, якія бяруць адпачынак для догляду за дзецьмі.
Японскае працоўнае заканадаўства забараняе кампаніям звальняць служачых або паніжаць іх па службе толькі за тое, што яны бяруць такі водпуск.
Аднак абследаванне міністэрства працы паказала, што з красавіка па верасень 2009 года ў працоўныя бюро па ўсёй краіне паступіла 848 скаргаў на парушэнне гэтага закона. Колькасць падобных зваротаў павялічылася ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам на 336.
Мінпрацы мяркуе, што рост скаргаў на несправядлівае абыходжанне тлумачыцца, хутчэй за ўсё, нядаўнім эканамічным спадам.
Міністэрства кажа, што яно дасць кампаніям інструкцыі, каб дапамагчы ім палепшыць умовы працы для работнікаў з маленькімі дзецьмі.