Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 21.12.2024, 15:42

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Январь » 19
Паводле дадзеных часопіса "Economist”, ужо праз некалькі месяцаў большасць на рынку працы ў ЗША складуць жанчыны. Выданне піша, што за апошнія 50 гадоў адбылася сапраўдная рэвалюцыя: "Мільёны амерыканак, якія некалі залежалі ад прыбытку мужчын, сталі гаспадынямі ўласных лёсаў”. Жанчыны сёння займаюць высокія пасады ў прыватным сектары, у акадэмічных колах і дзяржаўных установах.
Прэзідэнт Асацыяцыі жанчын у дакладных навуках і прыродазнаўстве Джоан Херберс сказала "Голасу Амерыкі”: "У дакладных навуках мы атрымалі значныя вынікі ў дасягненні агульнай мэты гендэрнага балансу”. Херберс адзначае, што за апошнія некалькі гадоў значна павялічылася колькасць навучэнак школ, каледжаў і універсітэтаў, якія цік ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 765 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

У Менскай вобласці спынена дзейнасць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая дзесяць гадоў займалася падборам, вярбоўкаю, перавозкаю і сексуальнаю эксплуатацыяй беларусак у РФ. Да трафіку прыклалі руку беларускія і расійскія грамадзяне. Зараз знойдзеныя восем пацярпелых, праводзіцца далейшае следства ды аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы.
У 2009 годзе супрацоўнікі абласной міліцыі перакрылі дзесяць каналаў вывазу асобаў за мяжу (Расія, Турцыя, Нямеччына і Польшча) ды знайшлі 35 ахвяраў гандлю людзьмі.
У сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі органы ўнутраных спраў высвятлілі 67 злачынстваў, што на 55% больш, чым у 2008 годзе. 18 выпадкаў адносяцца да катэгорыі асабліва цяжкіх злачынстваў.
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння Японіі паведаміла, што ў 2009 годзе ў краіне нарадзілася каля аднаго мільёна 69 тысяч дзяцей. У параўнанні з папярэднім годам гэта на 22 тысячы менш.
За 2009 год у краіне памерлі 1 мільён 144 тысячы чалавек. Гэта на дзве тысячы больш пазалеташняй колькасці.
У выніку ў 2009 годзе было зафіксавана самае значнае да гэтага часу натуральнае скарачэнне колькасці насельніцтва. Яно склала 75 тысяч чалавек. Колькасць нованароджаных ў Японіі працягвала адставаць ад лічбы памерлых трэці год запар.
Міністэрства чакае, што скарачэнне колькасці японскага насельніцтва будзе працягвацца, улічваючы, што шэрагі жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту памяншаюцца па м ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 671 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Упершыню ў Беларусі ладзіцца маніторынг дыскрымінацыі лесбіянак, геяў, бісексуалістаў і трансгендэраў (ЛГБТ). Гэта – першае ў нашай краіне комплекснае даследаванне прававога становішча секс-меншасцяў. Яго ажыццяўляе праваабарончы праект "ГейБеларусь” пры ўдзеле Беларускай ініцыятывы за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе. Даследаванне мае на мэце праінфармаваць грамадскасць пра рэальную практыку парушэнняў правоў геяў, лесбіянак, бі- і транссексуалістаў.
У межах маніторынгу эксперты ацэняць адпаведнасць беларускай нарматыўнай базы міжнародным стандартам. Будуць прааналізаваныя мас-медыя на прадмет наяўнасці дыскрымінацыйных заклікаў і дэзінфармацыі адносна ЛГБТ. Цягам бліжэйшых месяцаў будуць сабраныя ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 819 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Да 2020 года больш за 24 мільёны кітайцаў не знойдуць сабе жонку. Гэта прагназуе Акадэмія грамадскіх навук Кітайскай Народнай Рэспублікі. У КНР, дзе пануе палітыка аднаго дзіцяці, назіраецца сур’ёзная дэмаграфічная дыспрапорцыя. На 100 немаўлят жаночага полу ў сярэднім нараджаецца 119 хлопчыкаў, а ў некаторых правінцыях – нават 130.
Многія кітайскія сем’і, калі рашаюць нарадзіць дзіця, хочуць, каб гэта быў хлопчык, які гарантуе прадоўжанне роду. Таму вельмі распаўсюджаны аборты жаночых зародкаў.
Паводле экспертаў, велізарная розніца ў колькасьці паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі з’яўляецца ў дадзены момант найбольшаю праблемаю Кітая. Спецыялісты падкрэсліваюць, што па гэтай прычыне ў будучым паглыбіц ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 702 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

У кубінскай сталіцы Гаване адбываецца V Кангрэс па пытаннях палавога выхавання і тэмах сексуальнай тэрапіі.
Парадак дня форуму ўключае навуковыя канферэнцыі і семінары па праблематыцы палавых зносін, адукацыі і развіцця чалавечага патэнцыялу, сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, якасці жыцця і клінічнай сексалогіі ды некаторых іншых тэмах.
З нагоды кангрэсу Кастра Эспін, дырэктарка Нацыянальнага цэнтра па пытаннях палавога выхавання (CENESEX), патлумачыла на прэс-канферэнцыі, што кубінская праграма па палавым выхаванні мае палітычную падтрымку, нягледзячы на забабоны і супярэчнасці, якія яшчэ захоўваюцца ў грамадстве.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 9050 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў студзень 2010 года перыядам барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі. Кульмінацыяй месячніка стане штогадовае святкаванне Нацыянальнага дня свабоды 1 лютага.
Прэзідэнт Абама называе гандаль людзьмі "сучасным нявольніцтвам” і "зневажаннем нашай агульнай чалавечай годнасці”. "Мільёны людзей ва ўсім свеце вымушаныя займацца прымусовай працай, у тым ліку тысячы – на тэрыторыі Злучаных Штатаў, – гаворыцца ў дэкларацыі Белага дома. – Адзначаючы Нацыянальны месяц барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі, мы прызнаем, што ў сучасную эпоху ўсё яшчэ існуюць некаторыя віды нявольніцтва, і мы зноў абавязваемся спыніць гандляроў людзьмі, якія займаюцца гэтым жахлівым бізнесам”.
Ран ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Шлюбаў у Беларусі рэгіструецца ўсё больш, а разводаў – менш, паведамілі карэспандэнтцы БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле аператыўных даных, у студзені – лістападзе 2009 года зарэгістравана 75 тысяч 557 шлюбаў (за аналагічны перыяд 2008 года іх было 74149). Такім чынам, новых сямейных саюзаў стала на 1,9 працэнта больш. Дарэчы, за 11 месяцаў мінулага года на 1000 жыхароў краіны прыпадала 8,5 шлюбу, за аналагічны перыяд 2008-га – 8,4.
Колькасць разводаў знізілася на 4,7 працэнта: з 32971 у студзені – лістападзе 2008 года да 31412 у студзені – лістападзе леташняга. Як вынік, за 11 месяцаў мінулага года на 1000 жыхароў краіны прыпадала 3,6 разводу супраць 3,7 за адпаведны пазалеташні ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 737 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Памер аліментаў на непаўналетніх мог бы ў будучыні павялічвацца разам з узростам дзіцяці, інфляцыйнымі зменамі і павышэннем заробкаў. І на гэта не патрабавалася б судовае ўмяшанне.
Да такой высновы прыйшла рабочая група чэшскіх міністэрстваў юстыцыі ды працы і сацыяльных спраў. Суддзям пры налічэнні памеру аліментаў дапамагалі б спецыяльныя табліцы. Адмыслоўцы абмяркоўваюць таксама магчымасць увядзення апеляцыйных сенатаў у краёвых судах, якія б разглядалі позвы на аліменты. Чэхія мае намер узяць на ўзбраенне вопыт Славакіі, Германіі і Аўстрыі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radio.cz
Категория: Навіны | Просмотров: 811 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Большасць жанчын, якія адбываюць тэрміны турэмнага зняволення ў Дамініканскай Рэспубліцы, былі пакараныя за трафік наркотыкаў і злоўжыванне імі. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаванай Галоўным упраўленнем турмаў гэтай лацінаамерыканскай краіны.
Актыўны ўдзел жанчын у гандлі забароненымі рэчывамі тлумачыцца эканамічнай сітуацыяй, беспрацоўем і пагаршэннем матэрыяльнага становішча, што прыводзіць да спакусы зарабіць лёгкія грошы.
Другое злачынства, што часта сустракаецца, – забойства. За яго асуджаныя 21% жанчын, што знаходзяцца ў турмах.
Варта адзначыць, што дамініканскія жанчыны часта становяцца ахвярамі згвалтаванняў, і найбольш сур’ёзным наступствам гэтага з’яўляецца непажаданая цяжарнасц ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 720 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.